Гурт быў заснаваны ў ліпені 2005-ага. У кастрычніку адбылося першае выступленьне ў кафэ-бары “Восьмы корпус” пад арыгінальным назовам “МУТНАЕВОКА”. Адразу ж пасьля выступу, няглядзячы на тое, што працягваўся ён усяго 15 хвілінаў, музыкі пачулі шэраг прыемных словаў ды абяцаньні дальнейшага супрацоўніцтва. “Некаторы час творчасьць МУТНАГАВОКА знаходзілася ў стадыі “гаражнага року”, - распавядае Аляксандар, басіст гурта, - пасля чаго - з мэтай павышэньня ўзроўня выкананьня, гурт разьвітаўся з бубначом”. Пасьля адбываліся канцэрты ў менскіх клюбах ”Акварыўм”, ”Simple”, ”Step”. “Мутны…
read more