Биография
Склад:
Кацярына Ваданосава - музыка, тэксты, спеў, блок-флейты, акарына, варган.
Віталь Дубікаў - гітара
Хрысціна Скрыган - цымбалы
Зміцер Кацечаў - скрыпка
Міхаіл Шведаў - бас-гітара
Яўген Зархін - ударныя.
Кацярына Ваданосава - беларуская спявачка, паэт, музыкант, выканаўца. Аўтар паэтычнага зборніка "Міфатворчасць" (2015 г.) ды музычнага альбома з аднаіменнай назвай (2016 г.). Нарадзілася ды жыве ў Мінску. Атрымала адукацыю па спецыяльнасці "Гісторыя. Рэлігіязнаўства". Грае на некалькіх музычных інструментах. Мае вакальны дыяпазон у тры актавы. У сваіх песнях абапіраецца на традыцыі айчыннай народнай культуры, на еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры "залатога веку" рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце плыні, якую некаторыя акрэсліваюць як "менестрэль-рок", альбо "фэнтэзі-рок". Выступае з ансамблем, адметнасцю якога з'яўляецца выкарыстанне беларускіх цымбал ды электраскрыпкі як салюючых інструментаў і спалучэнне іх з "класічным" рокавым наборам - электрагітарай, бас-гітарай ды ўдарнай устаноўкай. Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Лаўрэат конкурсаў песні: “Пецярбургскі акорд – 2008” (Расія), “OPPA – 2009” (Польшча), "Культурная эволюция - 2009" (Беларусь), “Бардаўская восень – 2009” (Польшча), "Подых струн - 2015" (Беларусь). Арганізатар конкурса беларускай бардаўскай песні "Купалаўскія вакацыі".
Спасылкі:
Музычны альбом "Міфатворчасць: https://soundcloud.com/kaciarynavadanosava/albums"
Зборнік вершаў "Міфатворчасць ": http://kniharnia.by/catalog/paeziya/mifatvorchasts/
Буктрэйлер да зборніка: https://www.youtube.com/watch?v=gQABeoSXSy4
Описания исполнителей на Last.fm доступны для редактирования всеми пользователями. Ты можешь принять участие!
Часть текста на этой странице предоставляется пользователями по условиям свободной лицензии Creative Commons Attribution-ShareAlike License; могут действовать также другие условия.