Слушать через Spotify Слушать через YouTube
Перейти на видео YouTube

Загрузка проигрывателя...

Скробблишь из Spotify?

Подключи свой аккаунт Spotify к аккаунту Last.fm и регистрируй все, что ты слушаешь в приложениях Spotify на всех устройствах и платформах.

Подключиться к Spotify

Отклонить
Отклонить

As your browser speaks English, would you like to change your language to English? Or see other languages.

Доступна новая версия Last.fm. Чтобы продолжить беспрепятственное использование сайта, обновите его.

Вики

8-ы альбом гурта «Стары Ольса», выдадзены на пачатку лютага 2009 году пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Зьмяшчаў 13 танцавальных мэлёдыяў ад позняга Сярэднявечча да раньняга барока. 7 танцаў узялі з нотнага зборніку барочнай музыкі «Полацкі сшытак», які называюць таксама «Астрамечаўскім рукапісам» або «Рукапісам 127/56 Ягелонскай бібліятэкі». 6 іншых танцаў былі камэрнымі творамі кампазытараў-лютністаў Валянціна Бакфарка(en) і Адрыяна ле Роя(en), таксама творамі заходнеэўрапейскага і вугорскага паходжаньня. Канцэртная прэзэнтацыя альбома прайшла 14 лютага ў вялікай канцэртнай залі «Менск».

Пры выкананьні твораў выкарыстоўваліся адпаведныя свайму часу, рэканструяваныя беларускімі майстрамі інструмэнты. Дзеля чутнасьці ўсіх інструмэнтаў альбом давялося перазапісаць двойчы. Цыстра, нямецкая дуда і тромба марына (правобраз кантрабаса) запісваліся ў Беларусі ўпершыню.

Вокладка кружэлкі зьмяшчала выявы з касьцёльнай фрэскі ХVII стагодзьдзя «Пляскі сьмерці», што захоўваецца ў музэі Кляштара брыгітак у Горадні.

Изменить вики-статью

Надоела реклама? Оформи подписку

API Calls