Песняй вясны лебядзiнаю
Скiнуўшы зiмнiя чары
Шэпчуцца явар з калiнаю
Ў сумнай далiне над ярам
Шэпчуцца явар з калiнаю
Ў сумнай далiне над ярам
Лiсцiкi зеленяй хваляцца
Небу панятлiвай мовай
Росамi мыюцца ранiцай
Песцяцца сонцам паўднёвым
Росамi мыюцца ранiцай
Песцяцца сонцам паўднёвым
Чуецца музыка дзiўная
Ў повесцях сонных iмшараў
Цешацца явар з калiнаю
Скiнуўшы зiмнiя чары
Цешацца явар з калiнаю
Скiнуўшы зiмнiя чары
Similar Tracks
-
Песняры
-
Песняры
-
Бан-Жвiрба
-
Сябры