Laddar spelare ...

Avvisa

As your browser speaks English, would you like to change your language to English? Or see other languages.

We’re currently migrating data (including scrobbles) to our new site and to minimise data disruption, we’ve temporarily suspended some functionality. Rest assured, we’re re-activating features one-by-one as soon as each data migration completes. Keep an eye on progress here.

Jun 24

Дах-14 «DACH падтрымлівае TACHELES»

Datum

Fredag 24 juni 2011Lördag 25 juni 2011

Plats

Tacheles
Oranienburger Straße 53-56, Berlin, 10117, Germany

Tel.: +49-(0)30-2826185

Webb:

Visa på kartan

http://dach-n.by

Beskrivning

(Менск падтрымлівае Берлін)
Месца правядзення: берлінскі кунстхаус Тахелес
Час: 20 – 26 чэрвеня 2011 года.

Фэстываль гэты незвычайны, нават унікальны. Ва ўсялякім выпадку для Даха. І вось чаму.

Па-першае, гэта Дах-пленэр. Тыя, хто прыедзе з Беларусі-Вялікалітвы і прыйдзе да нас з Берліна, будуць ствараць свае творы непасрэдна ў Тахелесе, натхняючыся ягонай атмасферай. Мы чакаем цікавых вынікаў гэтай працы.

Па-другое, а можа гэта і ёсць галоўнае, у пленэрнай частцы возьмуць удзел толькі дзяўчыны-мастакі: Віка Братішка, Воля Качура, Валянціна Калеснікава, Паліна Палынская, Насця Сергіеня, Таня Федарэнка, Насця Чэкан, Ірына Якавенка, Алёна Ясінская і Таццяна Любарская (Берлін). Таму хочацца назваць гэты Дах «жаночым». Раней такога эксперыменту мы не рабілі.

Другой складовай часткай гэтага Даху стане фестывальная праграма, якая разлічана на два дні. Чакаюцца і перформансы, кіно, і музыка. На дадзены момант вядома пра ўдзел наступных суполак.
Перформанс:
«TripArt» (Менск) ,
«Механёры Культуры» (Менск -Берлін)
Кіно:
Вэрнер Кантор (Берлін)
Музыка:
NOIZOV KOV4EG (by)
DECONSTRUCT MACHINE (by)
BIONIHIL (de)
VESICATORIA (by)
ROOMDARK (by)
VIVA LA VULVA COMUNISTA (de)
KRITCHEV vs BAN (by)
PENITENT (norv)
Andrei SOLARIS (by)
Паэзія:
Ярыла Пшанічны
Дадаткам будуць інсталяцыі і жывапіс Алеся Родзіна і Зміцера Юркевіча.
І, як заўсёды, музыканты і мастакі з самаго Тахелеса.
Усе разам мы генеральна падтрымаем Тахелес!!!
Ахвяры Мастацтва
Мітрыч і Дзю
(пракуратары)

Spelschema

API Calls