A new version of Last.fm is available, to keep everything running smoothly, please reload the site.

Biography

Наро́дны Альбо́м — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. 18 сьнежня 2007 году на юбілейным канцэрце быў пачаты продаж live-выданьня складанкі з запісам ад 11 красавіка 2004 году.

Супольны музычны праект, якi зьявiўся на сьвет дзякуючы Мiхалу Анемпадыставу, якому належыць iдэя альбома й амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 90-ых: N.R.M., ULIS, Новае Неба й іншыя.

Песьня «Казік» напісаная на матыў песьні «Twist and Shout», вядомай у выкананьні гурту The Beatles.

Песьня «Край ты мой, край» напісаная на матыў песьні «El condor pasa» 1970-га году ў выкананьні амэрыканскага дуэта Simon&Garfunkel, якая, у сваю чаргу, зьяўляецца перапрацоўкай сарсуэлы Пэруанскага кампазытара Даніэля Аломія Рабле.

Edit this wiki

API Calls