A new version of Last.fm is available, to keep everything running smoothly, please reload the site.

Biography

Сталася ўсе ў весну 2002 года ў "Юр''эўскi" перыяд "Яру" (i такое было - менавiта ў "Юр''i" мы i пазнаемiлiся. Дзякуй спадару Выдронку!). Прайшоў час. Мы выраслi. Пачаўся перыяд, уласна, "Яру". Першыя нашыя крокi былi пэўнымi i рацыянальнымi.

У жнiўнi таго ж 2002 годa запiсалi 1-шыя дэма-версii нашых песень. Нейкiм чынам заявiлi аб сабе (няўспомнiм усе дробязi).

11 верасня 2002 года у Дзень слаўнага Мiнска адбыўся першы публiчны выступ "Яру" на фестывалi "Свежы Вецер". I пачалося.

У снежнi трапілі на фэст "Mikolajki fоlkowy", у рамках якога кожны год адбываецца конкурс "Scena otwarta". Самаўпэўненасць i нeaбходнасць дапамаглi. Mы перамаглi! 1-я прэмiя i зaпiс нa TRstudias у Варшаве! 24 гaдзiны! Aдно з самых aдказных iмгненняў нашага жыцця! Mы зрабiлi гэта! Значыць - наша музыка жыве!

З тае пары весь час нешта робiм. Запiсалi дэбютны паўнафарматны альбом "Вясна-красна". Раз-пораз граем у родным горадзе на розных пляцоўках сумесна з iншымi музыкамi i гуртамi. Пашчасцiлa нават сачыць зa дырыжорскай палачкай маэстра Фiнберга на фэсце "Maлaдзечна-2003". Спяваць з аркестрам - гэтакi фай!

Дзе мы былi?

На фестывалi культур "Fimu-2003" у Бельфоры (Францыя), двойчы нa Burg Waldku i чатыры разы нa Singetreffen (Нямеччына), нa "Mikolajkach", у Jaworniku. Гралi на пляцоўках Франкфурта на Майне, у шматлiкiх клубах Польшчы. А напрыканцы красавiка 2006 года мы прадставiлi Беларусь на буйнейшым фестывалi этнiчнай музыкi Польскага Радыё "Nowa Tradycja".

Што мы iграем?

Шаноўныя музычныя аналiтыкi i крытыкi! Дзякуй Вам за цiкавасць да нашай музыкi. Мы iграем этна-авангард. Можна яшчэ акрэслiць нашу працу тэрмiнам этна-мінімалізм i аб''яднаць усе гучным словам "эксперымэнт".

Што такое "Яр"?

Да любога слова кожны чалавек падыходзiць са свайго пункту гледжання. Разумейце, трактуйце нашу назву так, як Вам падабаецца. Мы ж склалi ўсе сэнсы гэтага слова ў нешта глабальнае. Вынiк - наша музыка.

Edit this wiki

API Calls