Час оўпэн-эйраў вярнуўся! «Bela Music — 09»
Past eventКрама, beZ bileta, Детидетей, Neuro Dubel and 4 more
37 attending |
Lineup (8 artists) |
25 shouts
| Added by ljoksa
Saturday 23 May 2009
Мастацкі кіраўнік фэстывалю “Bela Music - 09”, лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка правёў некалькі месяцаў у сустрэчах ня толькі з музыкамі і прадусарамі, але і з чыноўнікамі, каб данесьці сваю ідэю: «Вельмі адчувальны недахоп такога „фэстывалю фэстываляў“, дзе маглі бы сабрацца героі ўсіх музычных цырымоніяў, прэміяў, узнагародаў і фэстываляў, што праводзяцца ў Беларусі ці за яе межамі, але маюць дачыненьне да нашай музыкі», — кажа Алег.
31 сакавіка арганізатары «Bela Music — 09» атрымалі ўрэшце дазвол на правядзеньне такога фэстывалю на вялікай пляцоўцы. Ідэю фэсту падтрымалі Менгарвыканкам, Менаблвыканкам, а таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Месцам дзеі абраная адкрытая пляцоўка аэраклюбу «Баравая», што непадалёк ад мікрараёну Ўручча. Фэст плянуецца распачаць 23 траўня ў 16:30 і працягнецца ён да позьняга вечару. Плянуецца дастаўка гледачоў ад станцыі мэтро «Ўсход» спэцыяльнымі аўтобусамі.
Цяпер сканчаюцца перамовы зь непасрэднымі ўдзельнікамі фэстывалю. Сваю згоду ўжо далі гурты «Крама», Neuro Dubel, «Палац», «Детидетей». Плянуецца таксама зьвярнуцца да арганізатараў музычных фэстываляў «Басовішча», «Рок-Кола», «Рок-Каранацыя» ды іншых. «Мы хочам зладзіць ня проста вялікі рок-канцэрт, а паказаць дасягненьні беларускага року, — тлумачыць Алег Хаменка. — Таму кожная значная музычная зьява, я кажу тут найперш пра прэміі ды фэстывалі, мусіць быць прадстаўлена на „Bela Music — 09“».
Арганізатары «Bela Music — 09» маюць даць прэс-канфэрэнцыю 10 красавіка (пятніца).
Уся інфармацыя пра фэст будзе зьяўляцца на інтэрнэт-партале «Тузін Гітоў».
Сяргей Будкін, Тузін Гітоў
Дзяржава падтрымала оўпэн-эйр з удзелам экс-забароненых рокераў
23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклубу “Баравая” адбудзецца першы рэспубліканскі фестываль “Bela Music-09”. Упершыню найлепшыя рок-гурты Беларусі, якія яшчэ зусім нядаўна былі пад забаронай, выступяць на адной пляцоўцы пад патранатам Мінісітэрства культуры і мясцовых уладаў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы заявілі арганізатары мерапрыемства.
Годзе фінансаваць расійскі шоўбіз!
Мастацкі кіраўнік фэсту, лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка (на фота) распавёў, як у 1994 годзе ён пабываў на буйным оўпэн-эйры ў Германіі, які так яго ўразіў, што ён падумаў аб неабходнасці зладзіць нешта падобнае ў Беларусі. “Ні з чым непараўнальныя эмоцыі мы адчувалі і ў 1995 годзе, калі “Палац” граў на легендарнай Замкавай гары ў колішняй сталіцы ВКЛ Навагрудку. З таго часу было зроблена многа спробаў. Былі спадзяванні, што нехта возьмецца за арганізацыйныя рэчы і зробіць чорную работу за нас, але нічога не адбывалася. Нарэшце, мы стаміліся чакаць і разам з Валодзем Шаблінскім узяліся за справу”, — распавёў музыка.
“Можна па-ранейшаму працягваць сцвярджаць, што ў Беларусі няма шоўбізу, і працягваць выступаць на клубных канцэртах перад аўдыторыяй у 100-200 чалавек. А можна паспрабаваць змяніць сітуацыю, — распавядае арганізатар “Bela Music-09”, дырэктар агенцтва “Лініі гуку” Ўладзімір Шаблінскі. — Мяне абурае, што прыезджым расійскім зоркам даюць стадыёны, пад іх канцэрты знаходзяцца айчынныя спонсары. Гэткім чынам немалыя грошы вывозяцца з краіны, і, па-сутнасці, укладаюцца ў развіццё расійскага шоў-бізнэсу. Гэта недапушчальна!”
Таму арганізатары “Bela Music-09” заклікаюць ствараць беларускія музычныя брэнды, аб’ядноўваць намаганні і папулярызаваць айчынных выканаўцаў, спрыяючы такім чынам развіццю айчыннага шоўбізу.
Апроч гэтага, “Bela Music-09” ставіць перад сабой мэту стварыць падмурак для з’яўлення ў Беларусі агульнанацыянальнай узнагароды ў галіне папулярнай актуальнай сучаснай музыкі. Аўтары ідэі ўжо атрымалі згоду на ўдзел ў фэсце прадстаўнікоў іншых буйных беларускіх фэстаў — “Басовішча”, “Рок-каранацыі”, “Рок-кола”. Вядуцца перамовы з “Золотым ухом” і “Золотой аккустикой”. “Мы спадзяемся, што ў выніку плённай супрацы з іншымі фестывалямі, хіт-парадамі і мас-медыя будзе створаны адмысловы фонд (ці грашовая прэмія), якія пойдуць на падтрымку найбольш цікавых і актуальных гуртоў”, — гаворыць Алег Хаменка.
Удзельнікі: “самыя знакавыя гурты”
Якім будзе фармат шоў? Гэта папулярная актуальная беларуская музыка, то бок, усе музыкі, якія, незалежна ад стылю і напрамку, у апошні час выступалі з сольнымі канцэртамі працягласцю больш за 80 хвілін з жывым інструментальным акампанементам.
Арганізатары абяцаюць, што ў фэсце, які будзе праходзіць 23 траўня з 16.30 да 22.00 на Баравой, выступяць самыя знакавыя гурты Беларусі. Папярэднюю згоду ўжо далі “Крама” і “Нейра Дзюбель”, “Палац”, “Детидетей” і “Гарадзкія”… Імя хэдлайнера фэсту, гэтаксама, як і іншых удзельнікаў, пакуль не раскрываецца. Аднак абяцаюць, што гледачоў чакаюць прыемныя неспадзяванкі.
Пры ўмове ўдалага правядзення сёлетняга фэсту, арганізатары плануюць надалей запрашаць і беларускамоўныя гурты з этнічна беларускіх Беласточчыны і Смаленшчыны. А вось ад замежных зорак ад самага пачатку было вырашана адмовіцца. “Яны паспяхова прыязджаюць і выступаюць у Беларусі і без нас. Апроч таго у Беларусі ладзяцца розныя канцэрты з удзелам замежнікаў”, — гаворыць Уладзімір Шаблінскі.
Арганізатары мяркуюць зрабіць фестываль штогадовым, але пакуль аб гэтым гаварыць зарана. “Дзіця яшчэ не нарадзілася, мы яго толькі чакаем. Таму штогадовы фармат пакуль застаецца доўгатэрміновай мэтай”, — адзначыў Алег Хаменка.
І тут лібералізацыя
Нагадаем, што яшчэ зусім нядаўна, з 2005 па 2007 гады, у Беларусі існавалі негалосныя “чорныя спісы”, якія, па сутнасці, забаранялі публічную дзейнасць найбольш вядомых рок-гуртоў на чале з “N. R. M.”, “Крамай”, “Палацам”, “Нейра Дзюбелем”… Цяпер жа Мінкультуры, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам выступаюць суарганізатарамі фэсту тых самых незалежных гуртоў. Фантастыка!
“Гэта ўнікальная сітуацыя. Дзяржава сказала: мы не будзем вам перашкаджаць, рабіце, калі жадаеце. І не скарыстацца такой магчымасцю было б глупствам, — лічыць Уладзімір Шаблінскі. — Думаю, прычына такога павароту дзяржавы тварам да рок-музыкі ў тым, што ў краіне адбываецца лібералізацыя. У цяперашніх эканамічных, палітычных умовах нешта мяняецца, злятае шалупінне, людзі пачынаюць болей бачыць у вачах адно аднаго”.
На думку Алега Хаменкі, беларускі рок-н-рол дасягнуў такой ступені ўплыву на грамадскую думку, найперш — на розумы моладзі, што стала немагчыма гэты рух ігнараваць.
Ці высоўвалі дзяржструктуры нейкія патрабаванні ідэалагічнага кшталту? “У мяне толькі запыталіся, ці бяру я на сябе адказнасць, што гурты-выступоўцы будуць “нармальнымі і адэкватнымі. Больш нічога”, — падзяліўся лідэр “Палаца”.
Квіткі па 20 тысяч
Па словах дырэктара агенцтва “Лініі гуку”, якое адказвае за тэхнічную і арганізацыйную частку “Bela Music-09”, продаж квіткоў пачнецца не пазьней, чым за месяц да пачатку фэсту. Прыблізная цана — 15-20 тысяч рублёў. Для гледачоў будзе наладжаны адмысловы аўтобусны маршрут “станцыя метро “Усход” — “Баравая”, праезд у якім будзе каштаваць звычайныя 600 рублёў. Што да патэнцыйнай колькасьці ўдзельнікаў, ініцыятары фэсту пакуль устрымліваюцца ад пэўных лічбаў. Прынамсі, пляцоўка ў Баравой можа прыняць 15 тысяч чалавек.
“Наша агенцтва не ўзялося б за арганізацыю, калі б не было падтрымкі дзяржструктур, — кажа Шаблінскі. — Аплаціць паслугі МНС, медыкаў, арэнду зямлі і аўтобусны маршрут мы б не здолелі. Апроч гэтага, удзел Мінкультуры і мясцовых уладаў у дзесяткі разоў спрашчае бюракратычныя працэдуры, узгадненні, хаджэнні па кабінетах”.
Гэй, спонсары!
Што да бюджэту феставалю, ён застаецца адкрытым. Дзякуючы продажу квіткоў, у найлепшым выпадку ўдасца выйсці на “нуль”, не болей. Ды і выступоўцы атрымаюць сімвалічныя ганарары. Дзеля развіцця фестывалю ніяк не абысціся без спонсараў. З гэтай нагоды арганізатары звяртаюцца да прадпрыемстваў і арганізацый з просьбай далучыцца да “Bela Music-09”, паспрыяўшы “развіццю станоўчага ўплыву сучаснай музыкі на культурнае развіццё моладзі і грамадства”.
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY
Did you go?
Photos
Lineup
Крама, beZ bileta, Детидетей, Neuro Dubel, Палац, J:МОРС, Garadzkija and Пётр Елфимов
Tracks from the Lineup
Discussions
Reviews
Related Events
-
Jan
10
Детидетей
Концертный зал "Минск", Minsk, Belarus
Add shout
| 2 attendees -
Jan
30
Зимняя московская гастроль группы "Детидетей"
ДОМ, Москва, Moscow, Russian Federation
Add shout
| 1 attendee -
Feb
3
Крама
Реактор, Минск, Minsk, Belarus
Add shout
| 4 attendees -
Apr
8
Музыкальный апельсин
Реактор, ул. Веры Хоружей, 29, Minsk, Belarus
5 shouts
| 24 attendees
Крама
beZ bileta
Детидетей
Neuro Dubel







